ЦІ́ТА РУ́ФА (Titta Ruffo, сапр. Ціта Руфа Каф’ера; 8.6.1877, г. Піза, Італія — 6.7.1953),
італьянскі спявак (барытон). У 1898—1931 спяваў на оперных сцэнах Італіі і інш. краін. Буйнейшы спявак 20 ст., валодаў голасам рэдкай прыгажосці, драм. талентам. У рэпертуары каля 60 рознахарактарных партый: Рыгалета, Яга («Рыгалета», «Атэла» Дж.Вердзі), Гамлет («Гамлет» А.Тама), Фігара («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Скарпія («Тоска» Дж.Пучыні), Тоніо, Эдып («Паяцы», «Цар Эдып» Р.Леанкавала), Мефістофель («Фауст» Ш.Гуно), Барыс Гадуноў («Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Дэман («Дэман» А.Рубінштэйна) і інш. Аўтар успамінаў.
Тв.:
Рус. пер. — Парабола моей жизни. 3 изд. Л., 1990.
т. 17, с. 118
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)